Эканоміка

Дыверсіфікацыю экспарту прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі ў краіны Афрыкі абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі 

Фота Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 16 ліпеня, Мінск . Дыверсіфікацыю экспарту прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі ў краіны Афрыкі абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У цэнтры ўвагі кіраўніцтва Савета Рэспублікі, урада і вядучых прадпрыемстваў галіны былі задачы па дыверсіфікацыі экспарту, пошуку надзейных лагістычных маршрутаў і пераадоленні бар’ераў.

«Вы неаднаразова чулі ад Прэзідэнта: за Афрыканскім кантынентам будучыня. Сёння туды накіраваны позіркі ўсіх вядучых сусветных ігракоў. Гэта перспектыўны рынак, дзе наша прадукцыя вельмі запатрабавана. Тое, што мы вырабляем, мы можам і павінны туды пастаўляць», — сказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

У ходзе нарады, якая прайшла з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Віктара Каранкевіча, дэталёва прааналізаваны бягучыя вынікі работы. За мінулы год экспарт беларускай дрэваапрацоўкі ў Афрыку прынёс краіне $4 млн. Асноўнымі пазіцыямі сталі фанера, цэлюлоза і папера.

Рэзюмуючы вынікі сустрэчы, старшыня Савета Рэспублікі нацэліла кіраўніцтва галіны і канкрэтных прадпрыемстваў на актыўную маркетынгавую палітыку, ініцыятыву і эфектыўнае выкарыстанне магчымасцей беларускіх дыпмісій за мяжой. Спікер падкрэсліла, што ў пытаннях адстойвання эканамічных інтарэсаў краіны фармалізму быць не павінна.

Раней на аналагічных сустрэчах у Савеце Рэспублікі былі дэталёва прааналізаваны перспектывы нарошчвання экспарту прадукцыі айчыннага машынабудавання, АПК, лёгкай прамысловасці, нафтахімічнага комплексу і фармацэўтыкі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»