Грамадства

Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 1 верасня 

1 верасня, Мінск . У Беларусі сёння днём у многіх раёнах чакаюцца навальніцы, па паўднёвым усходзе — моцныя дажджы, па заходняй палове прагназуецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, днём месцамі, а па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць моцныя дажджы. Днём у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. У ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, па заходняй палове 15-20 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 19-25 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»