У свеце

Міністр абароны Украіны Фёдараў пацвердзіў свой выхад у адстаўку 

Міхаіл Фёдараў. Фота з сацсетак 16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заявіў, што пакідае сваю пасаду. Аб гэтым паведамляюць украінскія СМІ.

«Дзякуй усім. Я прадоўжу працаваць дзеля місіі, з якой прыйшоў раней у Міністэрства абароны», — напісаў Фёдараў у сваім тэлеграм-канале.

Паводле даных украінскіх СМІ, Фёдараў можа заняць пасаду кіраўніка «Украбаронпрама».

У сераду дэпутат Вярхоўнай рады Яраслаў Жалязняк паведаміў, што новым міністрам абароны Украіны замест Фёдарава можа стаць цяперашні кіраўнік МУС Ігар Кліменка. Паводле слоў парламентарыя, Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Фёдарава ў правале рэформы ваенкаматаў.

Вярхоўная рада назначыла Фёдарава міністрам абароны Украіны 14 студзеня 2026 года. Раней ён быў першым віцэ-прэм’ерам, міністрам лічбавай трансфармацыі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»