Мазепін: на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўвалася міжнароднае супрацоўніцтва ў калійнай сферы
Фота з архіва 3 чэрвеня, Мінск . На сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з расійскім прадпрымальнікам Дзмітрыем Мазепіным абмяркоўвалася ў тым ліку і міжнароднае супрацоўніцтва ў калійнай сферы. Аб гэтым сам бізнесмен, акцыянер «Уралкалія», расказаў журналістам па выніках сустрэчы,
Ён паведаміў, што акрамя спартыўнай тэматыкі ў час сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы абмяркоўваліся таксама пытанні ўзаемадзеяння ў калійнай сферы.
«Я застаюся акцыянерам кампаніі «Уралкалій». Я не кірую кампаніяй, але ўсё роўна інтарэсы «Уралкалія» і «Беларуськалія» і тое, што адбываецца на рынку, — гэта важныя пытанні. І пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, вядома, стаялі на парадку дня ў Прэзідэнта», — сказаў Дзмітрый Мазепін.
«Атрымана добрая ацэнка (таго. — Заўвага ), як мы апошнія гады працуем. Таму я рады, што мы можам абмяркоўваць не толькі спартыўныя, але і бізнес-пытанні», — падкрэсліў ён.






