У свеце

Маланка трапіла ў самалёт, які ляцеў з Цюмені ў Сочы 

Фота авіякампаніі «Ямал» 29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маланка трапіла ў самалёт авіякампаніі «Ямал», які рухаўся па маршруце Цюмень — Сочы. На борце знаходзілася 116 пасажыраў і 9 членаў экіпажа. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі.

«Пры выкананні рэйса YC-185 па маршруце Цюмень — Сочы ў працэсе заходу на пасадку адбылося паражэнне паветранага судна ​​Airbus A320 разрадам атмасфернай электрычнасці. На борце знаходзілася 116 пасажыраў і дзевяць членаў экіпажа, ніхто не пацярпеў», — расказалі ў арганізацыі.

Пасадка самалёта прайшла паспяхова.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»