Магілёўскі «Барысфен» і «Гомельскія рысі» адкрыюць чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Фота з архіва 25 верасня, Мінск . Магілёўскі «Барысфен» і «Гомельскія рысі» сустрэнуцца ў стартавым матчы 35-га чэмпіянату Беларусі па баскетболе,
Сустрэча на пляцоўцы магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец» пачнецца ў 20.30 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». Яшчэ два паядынкі адбудуцца 26 верасня. У цэнтральным матчы першага тура сярэбраныя прызёры мінулага першынства баскетбалісты «МІНСКА» прымуць на сваёй пляцоўцы чэмпіёна краіны «Гродна-93». У Брэсце мясцовая «Вікторыя» будзе сапернічаць з уладальнікам бронзы віцебскім «Рубонам». У фінальнай серыі мінулага сезона баскетбалісты «Гродна-93» перамаглі «МІНСК» (3:2) і другі раз запар заваявалі золата, а ўсяго ў іх дзесяць тытулаў. Баскетбалісты «МІНСКА» 16 разоў станавіліся чэмпіёнамі краіны. У серыі за бронзу «Барысфен» быў мацнейшы за «Рубон».
Сустрэчы жаночага першынства пачнуцца 3 кастрычніка. У стартавым паядынку новага сезона ўладальнік серабра «МІНСК» сустрэнецца ў сябе дома з выхаванцамі РДВАР, а маладзёжная каманда гродзенскай «Алімпіі» прыме на сваёй пляцоўцы бронзавага прызёра «Гарызонт» з Мінскай вобласці. Дзеючыя чэмпіёнкі Беларусі баскетбалісткі «Алімпіі» 4 кастрычніка прымуць у Гродне СДЮШАР-МІНСК. У залатой серыі папярэдняга першынства «Алімпія» тройчы запар абыграла «МІНСК» і стала чэмпіёнам пасля 13-гадовага перапынку. Бронзу заваяваў асноўны склад «Гарызонта», які ўпэўнена перамог сваю маладзёжную каманду. У актыве «Гарызонта» 15 чэмпіёнскіх тытулаў, у «Алімпіі» дзевяць трыумфаў.





