Лукашэнка: землі і лес — гэта наша ўсё
Фота з архіва 25 верасня, Лагойскі раён . Зямельныя і лясныя рэсурсы вельмі важны для Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Лагойскі раён, дзе наведаў вытворчасць лесанарыхтоўчай тэхнікі,
«Зямлі і лес — гэта наша ўсё», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Трэба займацца культуртэхнікай. Але толькі тады, калі ёсць аддача ад таго, што ў цябе акультурана. Я гляджу, нам на многіх палях трэба нешта высякаць, выдзіраць гэтыя пні і апрацоўваць глебу. Трэба больш і больш займацца меліярацыяй, культуртэхнікай, каб вяртаць землі да жыцця», — сказаў Прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу, што цэны на прадукты харчавання ў свеце сур’ёзна растуць, і для Беларусі, якая іх вырабляе з лішкам і экспартуе, гэта добра. «Для таго, каб прадукты харчавання мець, патрэбны землі і тэхналогіі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.





