Прэзідэнт

Лукашэнка запытаў чыноўнікаў аб прычынах зніжэння тэмпаў уводу жылля ў першым паўгоддзі 2026 года

Фота з архіва 22 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запытаў чыноўнікаў аб прычынах зніжэння тэмпаў уводу жылля ў першым паўгоддзі 2026 года. Адпаведная заява прагучала 22 верасня на нарадзе аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і павышэнні эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля,

Прэзідэнт адзначыў, што, акрамя арэнднага, у краіне прадаўжаецца будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай, камерцыйнага і індывідуальнага.

«Усе рашэнні, аб якіх прасіў урад, аблвыканкамы, па гэтых пытаннях прыняты. Як мне дакладваюць, тэмпы ўводу жылля ў першым паўгоддзі гэтага года знізіліся. Чым гэта можна растлумачыць?» — удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках часам з’яўляюцца скаргі грамадзян на некампетэнтнасць мясцовых улад, бюракратычныя затрымкі банкаў пры выдачы жыллёвых крэдытаў і да таго падобнае. «Такіх сітуацый быць не павінна!» — запатрабаваў Прэзідэнт.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»