Лукашэнка заявіў аб дамоўленасцях з Інданезіяй па бязвізе і адкрыцці прамога авіярэйса
Фота з архіва 2 ліпеня, Джакарта . Беларусь і Інданезія дамовіліся аб устанаўленні бязвізавага рэжыму для паездак беларускіх грамадзян, а таксама адкрыцці прамога авіярэйса. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Джакарце па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Інданезіі Прабова Субіянта,
«Я дзякую вам за прынятае сёння рашэнне аб адкрыцці пасольства, аб бязвізавых паездках нашых грамадзян да вас і адкрыцці прамога авіярэйса», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Беларусы не проста прыглядаюцца да Інданезіі як да вельмі цікавага турыстычнага напрамку. Многія ўжо адкрылі яго для сябе. Нашы дэлегацыі ўдзялілі асаблівую ўвагу тэме ўзаемных паездак, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму і адкрыццё пасольства, і адмена візавых абмежаванняў, увядзенне свабодных паездак беларусаў у Інданезію, як гэта ў нас, наадварот, адбываецца, — гэта вялікі крок наперад».
Як паведамлялася , грамадзянам Інданезіі Беларусь прадаставіла ўжо бязвізавы рэжым на тэрмін да 30 дзён. У сваю чаргу грамадзяне Беларусі на гэты момант уязджаюць у Інданезію па візах, якія афармляюцца ў электронным выглядзе або пасля прыбыцця. Бязвізавы рэжым уезду ў Інданезію тэрмінам да 30 дзён быў прыпынены ў сакавіку 2020 года ў мэтах барацьбы з пандэміяй.






