Прэзідэнт

Лукашэнка: у моладзі ў Беларусі ёсць усе ўмовы для рэалізацыі грандыёзных ідэй, ініцыятыў і планаў

Навіны сюжэта «Маладзёжная палітыка Беларусі » Горад воінскай славы і старажытных таямніц. Чым удзельнікам «Поезда Памяці» запомніўся Вялікі Ноўгарад Прынята рэзалюцыя IV Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса 28 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат з Днём моладзі і студэнцтва, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Гэта свята сімвалізуе мары, энергію стварэння і смелы погляд у будучыню. Прымнажаючы сваімі розумам і талентам дасягненні малой радзімы, вы садзейнічаеце фарміраванню ў беларусаў пачуцця гонару за краіну, прыналежнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны», — гаворыцца ў віншаванні.

«Стаўце маштабныя мэты, шукайце ўзважаныя і нестандартныя рашэнні, станавіцеся лепшымі ў прафесіі і будзьце надзейнай апорай для сваёй сям’і. Ніколі не бойцеся браць на сябе адказнасць і не паддавайцеся сучасным выклікам. Ведайце, менавіта на роднай зямлі ў вас ёсць усе ўмовы для рэалізацыі грандыёзных ідэй, ініцыятыў і планаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў юнакам і дзяўчатам цаніць тое, што яны маюць, любіць жыццё і памятаць пра галоўнае — яны ў адказе за мірную, прыгожую і незалежную Беларусь. «Няхай маладосці спадарожнічаюць новыя веды, яркія ўражанні, падтрымка родных, моцнае сяброўства і рамантыка», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»