Прэзідэнт

Лукашэнка: векавы шлях Коласаўскага тэатра — гэта яскравая гiсторыя значных творчых здзяйсненняў 

Фота Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа 21 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа са 100-годдзем з дня яго адкрыцця. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

«Векавы шлях тэатра — гэта яскравая гiсторыя значных творчых здзяйсненняў i няспыннага мастацкага пошуку некалькiх пакаленняў «коласаўцаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння калектыў тэатра трымае высокую прафесiйную планку, паспяхова ўвасабляе самыя смелыя сцэнiчныя задумы i радуе гледачоў запамiнальнымi пастаноўкамi.

«Упэўнены, што вы i надалей будзеце самааддана працаваць на карысць роднай Беларусi, беражлiва захоўваць i прымнажаць лепшыя традыцыi айчыннай драматургii», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа новых дасягненняў, невычэрпнай энергii i добрага настрою.
Паважаныя сябры!

Шчыра вiншую са 100-годдзем з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа.

Векавы шлях тэатра — гэта яскравая гiсторыя значных творчых здзяйсненняў i няспыннага мастацкага пошуку некалькiх пакаленняў «коласаўцаў».

Сёння ваш калектыў трымае высокую прафесiйную планку, паспяхова ўвасабляе самыя смелыя сцэнiчныя задумы i радуе гледачоў запамiнальнымi пастаноўкамi.

Упэўнены, што вы i надалей будзеце самааддана працаваць на карысць роднай Беларусi, беражлiва захоўваць i прымнажаць лепшыя традыцыi айчыннай драматургii.

Жадаю новых дасягненняў, невычэрпнай энергii i добрага настрою.

Аляксандр Лукашэнка

21 лiстапада 2026 года. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»