Лукашэнка: райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі
13 ліпеня, Шклоў . Райаграсэрвісы павінны стаць апорнымі пунктамі для айчынных вытворцаў тэхнікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоў,
«Самае важнае, гэта датычыцца краіны ў цэлым, каб гэта былі апорныя пункты для нашых заводаў», — сказаў Прэзідэнт.
Ён адзначыў, што ўсё павінна быць па аналогіі з тым, як абслугоўваюць айчынную тэхніку ў мультыбрэндавых цэнтрах за мяжой.
«Заводы павінны разумець, што гэта і іх справа. Прадалі сюды тэхніку — будзьце ласкавы абслугоўваць яе тут», — падкрэсліў беларускі лідар.
/Будзе дапоўнена/.






