Лукашэнка: паспяховае беларуска-іарданскае супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам абедзвюх краін
Фота Unsplash 25 мая, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу ІІ з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Дзякуючы Вашаму стратэгічнаму бачанню, энергіі і шчырай адданасці сваёй краіне Іарданія дабілася значных поспехаў у вырашэнні актуальных задач эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Сёння Каралеўства карыстаецца аўтарытэтам у свеце, адыгрывае канструктыўную ролю ў вырашэнні пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ва ўмовах шматлікіх выклікаў, з якімі сутыкаецца рэгіён Блізкага Усходу, паспяховае беларуска-іарданскае супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах узаемных павагі і даверу, адпавядае інтарэсам двух народаў.
«Спадзяюся, што ў гэты непрадказальны перыяд палітычнай і эканамічнай турбулентнасці мы зможам не толькі захаваць, але і пашырыць партнёрскія адносіны», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Іарданіі моцнага здароўя і поспехаў у адказных дзяржаўных справах, а кожнаму жыхару Іарданіі — міру і шчаслівага жыцця.






