Прэзідэнт

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Мальдывамі аб узаемнай адмене віз

Фота з архіва 10 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў указ, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення з Мальдыўскай Рэспублікай аб узаемнай адмене віз. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пагадненнем замацоўваецца магчымасць для грамадзян бакоў уязджаць, выязджаць і рухацца транзітам па тэрыторыі дзяржавы другога боку без віз пры ўмове, што працягласць іх знаходжання не перавышае 30 дзён з даты ўезду (да 90 дзён на працягу каляндарнага года).

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»