Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Дружбы народаў Мішусціна і Мантурава
Фота з архіва 24 жніўня, Мінск . Ордэнам Дружбы народаў узнагароджаны старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін і першы віцэ-прэм’ер Дзяніс Мантураў. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Міхаіл Мішусцін удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, Дзяніс Мантураў — за значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных адносін, прамысловага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы.






