Спорт

Коласаў і Талапіла ўвайшлі ў лік трох зорак матчаў АХЛ

Аляксей Коласаў. Фота sport5.by 26 кастрычніка, Мінск . Беларускія галкіперы Аляксей Коласаў і Мікіта Талапіла дапамаглі сваім камандам атрымаць перамогі ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Амерыканскай хакейнай лігі,

«Ліхай Вэлі» з Коласавым у складзе быў мацнейшы за «Белвіл» з лікам 2:0, наш галкіпер адбіў усе 16 кідкоў саперніка ў створ. Беларус аформіў шатаўт упершыню ў бягучым сезоне АХЛ і быў прызнаны лепшым іграком паядынку. Усяго ў чатырох матчах Аляксей атрымаў дзве перамогі пры 90,9% сейваў і каэфіцыенце надзейнасці 2,55.

«Абатсфард» двойчы за два дні адолеў «Калгары» (3:1 і 4:2), абодва разы вароты пераможцаў абараняў Талапіла. У суботу беларус стаў другой зоркай сустрэчы, а па выніках нядзельнага матчу быў прызнаны трэцяй зоркай. Мікіта выйграў чатыры паядынкі чэмпіянату з шасці, у сярэднім адбіваючы 90,5% кідкоў пры КН 2,48.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»