У Беларусі сёння будзе цёпла і ў асноўным без ападкаў
16 ліпеня, Мінск . Аб надвор’і на 16 ліпеня расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ў Беларусі — пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны 3-8 м/с.
Днём будзе ад плюс 23 па паўночным усходзе да плюс 30 градусаў па паўднёвым захадзе.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






