Эканоміка

Сумесныя ІТ-рашэнні і індустрыяльныя праекты: як Беларусь бачыць супрацоўніцтва з Узбекістанам

Аляксандр Турчын 17 чэрвеня, Мінск . Беларусь прапануе Узбекістану тры практычныя вектары інвестыцыйнай устойлівасці. Аб гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын заявіў на пленарным пасяджэнні V Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Устойлівасць інвестыцый: новыя гарызонты, новыя партнёрствы» ў Ташкенце,

«Беларусь прапануе Узбекістану тры практычныя вектары інвестыцыйнай устойлівасці. Першы — індустрыяльнае партнёрства. Просты гандаль ужо не можа забяспечыць устойлівасць, пра якую мы гаворым. Будучыня за маштабнай прамысловай кааперацыяй і фарміраваннем скразных вытворчых ланцужкоў. Беларускі бок гатовы інвесціраваць у сумесныя індустрыяльныя праекты, забяспечваючы паўнацэнны трансфер тэхналогій і стварэнне сучасных рабочых месцаў. Гэта прынцыпова іншы ўзровень даверу і эканамічнай бяспекі», — сказаў Аляксандр Турчын.
Ён прывёў прыклады работы беларускіх інвестараў ва Узбекістане. Так, пры ўдзеле беларускага прадпрыемства «Энергакамплект» ажыццяўляецца будаўніцтва завода па вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі. На магутнасцях узбекскага партнёра «Аграмакс Тэхнік» разгорнута зборка беларускіх трактароў. Акрамя таго, беларускі аграхолдынг «Сервалюкс» будуе ва Узбекістане сучасны комплекс па вытворчасці мяса птушкі і камбікармоў. Праект прадугледжвае інвестыцыі каля $170 млн. Узаемнасць інвестыцыйнага супрацоўніцтва пацвярджаецца і работай узбекскіх інвестараў у Беларусі. Рыхтуецца адкрыццё Гандлёвага дома Узбекістана ў Мінску, прапрацоўваецца пытанне рэалізацыі праекта па мясной жывёлагадоўлі на базе сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

Другі вектар — інтэлектуальныя тэхналогіі і лічбавая аўтаномія вытворчасці. «Для Беларусі з яе магутнай індустрыяльнай базай глыбокая лічбавая трансфармацыя — гэта стратэгічны прыярытэт, залог высокай прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці. IT-рынак Узбекістана таксама дынамічна развіваецца. Нацыянальнай стратэгіяй «Лічбавы Узбекістан — 2030» вызначаны прыярытэт па развіцці ў галіне лічбавай інфраструктуры, уключаючы электронны ўрад, новыя сістэмы бяспекі, канцэпцыю «разумны горад», — адзначыў прэм’ер-міністр.
На яго думку, перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана з’яўляецца распрацоўка і ўкараненне сумесных ІТ-рашэнняў. «Гэта самы кароткі шлях да стварэння высокамаржынальных вытворчасцей, здольных дамінаваць на рэгіянальным рынку. Гэтыя напрамкі ўжо ўключаны ў дарожную карту супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана да 2030 года. Беларусь прапануе партнёрам не даганяць лідараў у традыцыйных сферах, а адразу заходзіць у праекты вышэйшых тэхналагічных укладаў. Рэзідэнты беларускага Парка высокіх тэхналогій ствараюць рашэнні на базе штучнага інтэлекту і камп’ютарнага зроку, якія працуюць ужо ў прамысловасці — ад кіравання жыццёвым цыклам прадукту да аўтаномнай лагістыкі на складах.
Аб’яднанне фінансавага, індустрыяльнага і лічбавага патэнцыялу Беларусі і Узбекістана — гэта гатовая формула тэхналагічнага суверэнітэту нашых краін», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Трэці вектар — інвестыцыі ў індустрыю паслуг і турызм.

Міжнародны інвестыцыйны форум праходзіць 16-18 чэрвеня ў Ташкенце. Ён аб’яднаў прадстаўнікоў сусветнага бізнесу, суверэнных фондаў, банкаў развіцця і ўрадаў з больш як 95 краін. Гэта буйнейшая ў рэгіёне міжнародная пляцоўка для абмеркавання стратэгій павышэння ролі Цэнтральнай Азіі на міжнародным інвестыцыйным рынку. Форум быў упершыню праведзены ў сакавіку 2022 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 2 тыс. інвестараў і гасцей з 56 краін свету. У 2025 годзе форум сабраў ужо больш як 8 тыс. удзельнікаў, у тым ліку каля 3 тыс. замежных гасцей з 97 краін і 450 высокапастаўленых дэлегатаў.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»