Эканоміка

Аб’ём вытворчасці фармпрадукцыі перасягне 3 млрд рублёў па выніках 2026 года — «Белфармпрам» 

Фота з архіва 14 кастрычніка, Мінск . Больш як 3 млрд рублёў складзе аб’ём вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі па выніках 2026 года, паведаміў генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынга «Белфармпрам» Юрый Паходня на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці,

«Усе даведзеныя параметры развіцця і вытворчасці намі выконваюцца ў поўным аб’ёме. За апошнюю пяцігодку выпушчана больш як 350 новых лекавых прэпаратаў. Кіраўнік дзяржавы даручыў нам выпускаць у год не менш як 50 новых прэпаратаў, і мы спраўляемся з гэтай задачай. За 2026 год выпушчана больш за 55 новых прэпаратаў, за 2024-ы год — больш за 60», — сказаў Юрый Паходня.

Завершана рэалізацыя дзевяці інвестыцыйных праектаў агульным коштам больш за 65 млн рублёў.

Усяго фармацэўтычны рынак Беларусі ўключае прыкладна 1630 лекавых прэпаратаў. Шасцю прадпрыемствамі холдынга выпускаецца больш за 700 лякарстваў з гэтага спіса.

«Па выніках 2026 года аб’ём вытворчасці перавысіць 3 млрд рублёў. 40% з гэтага аб’ёму — выпуск прадпрыемстваў холдынга «Белфармпрам», — сказаў Юрый Паходня.

Экспартны патэнцыял у прадпрыемстваў, паводле яго слоў, таксама даволі ёмісты. У год на экспартны рынак выпускаецца лекавых сродкаў больш як на $230 млн, і 70% з гэтага аб’ёму — прадпрыемствамі холдынга «Белфармпрам».

Доля айчынных прэпаратаў на айчынным фармацэўтычным рынку ў грашовым выражэнні на сёння складае 52%. У натуральным выражэнні беларускія прэпараты ў аптэчным сегменце перавышаюць 65%, у шпітальным на іх долю прыпадае больш за 80%. Дамінуючы аб’ём у агульнай вытворчасці ў адносінах і да шпітальнага, і аптэчнага сегментаў належыць прадпрыемствам холдынга.

У цэлым фармацэўтычная галіна Беларусі прадстаўлена арганізацыямі дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. Ліцэнзію на вытворчасць і аптовы продаж фармацэўтычнай прадукцыі маюць 50 прадпрыемстваў. У холдынг «Белфармпрам» уваходзяць восем прадпрыемстваў, шэсць з якіх з’яўляюцца вытворцамі лекавых прэпаратаў, адно прадпрыемства выпускае вырабы медыцынскага прызначэння і адно — навукова-практычнае прадпрыемства — навуковы цэнтр, які займаецца даследаваннямі ў галіне фармацэўтычнай вытворчасці, кантролю якасці лекавых сродкаў і спадарожнымі навуковымі распрацоўкамі і навуковым суправаджэннем дзяржаўных навуковых праграм.

Партнёрамі холдынга «Белфармпрам» з’яўляюцца 25 камерцыйных прадпрыемстваў, з імі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»