Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці да аднаўлення разнапланавага партнёрства з Даніяй
Фота з архіва 5 чэрвеня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста павіншаваў народ Каралеўства Данія з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вялікая гісторыя, багатая культурная спадчына і прыродная ўнікальнасць Даніі па праву здабылі ёй тытул жамчужыны Скандынавіі. Упэўнены, у сённяшняй міжнароднай сітуацыі для Даніі, як і для Беларусі, вельмі важна прадаўжаць мірныя традыцыі ўзаемапаважлівых кантактаў і даверу паміж народамі», — гаворыцца ў віншаванні.
«Шчыра спадзяюся, што ў недалёкай будучыні дружалюбныя адносіны стануць фундаментам для паўнацэннага дыялогу і разнапланавага партнёрства па ўсіх напрамках, да аднаўлення якога Беларусь гатова дзеля стабільнасці і ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў і рэгіёна ў цэлым», — адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Даніі дабрабыту, прагрэсу і працвітання.






