Інданезія ўвяла 30-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі
17 ліпеня, Мінск . Інданезія ўвяла 30-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, .
«У выкананне дамоўленасцей, дасягнутых 2 ліпеня 2026 года ў Джакарце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Рэспублікі Інданезія Прабова Субіанта, інданезійскі бок з ліпеня 2026 года ўвёў 30-дзённы бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Рэспублікі Беларусь — уладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў, якія падарожнічаюць з турыстычнымі мэтамі. Раней беларусы былі абавязаны афармляць візу пасля прыбыцця», — гаворыцца ў заяве.
/Будзе дапоўнена/.






