Прэзідэнт

«Топчацеся на месцы!» Лукашэнка раскрытыкаваў недастатковую дынаміку па зніжэнні падзяжу БРЖ

14 ліпеня, Аршанскі раён . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці раскрытыкаваў недастатковую дынаміку па зніжэнні падзяжу буйной рагатай жывёлы,

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў далажыў аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы ў цэлым, а таксама непасрэдна ў жывёлагадоўлі. Ёсць тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню падзяжу, але вынікі пакуль нельга назваць здавальняючымі.
«Вы топчацеся на адным месцы. Вы менш за працэнт мінусуеце за паўгоддзе. Па выніках года паглядзім», — жорстка заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым за 6 месяцаў 2026 года тэмп вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 104,9 працэнта, у жывёлагадоўлі — 103,6 працэнта, у раслінаводстве — 115,3 працэнта.

Міністр таксама расказаў аб нарыхтоўцы травяных кармоў і сенажу. У параўнанні з мінулым годам аграрыі ідуць са значным апярэджаннем.
Прадаўжаецца ўборка азімага ячменю. Па краіне ўбрана ўжо 46 працэнтаў плошчаў, а ў Віцебскай вобласці з улікам кліматычных умоў толькі пачынаюць.

Ураджай добры, але Аляксандр Лукашэнка выказаў крытыку ў сувязі з недапрацоўкамі, якія ён бачыў па дарозе ў Аршанскі раён. Напрыклад, месцамі вельмі зарослыя палі. «Дрэнна спрацавалі. Я вас папярэджваў, што пры такім надвор’і трэба ўпор рабіць на хімію адпаведную. Як вы зрабілі, я бачыў», — сказаў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»