Грамадства

Якое надвор’е чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка, расказалі сіноптыкі

21 кастрычніка, Мінск . У Беларусі сёння раніцай і днём па паўднёвым усходзе месцамі пройдуць невялікія дажджы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Днём будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, па захадзе месцамі з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра — плюс 11-17 градусаў.

У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман.

Больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»