Грамадства

Якія задачы стаяць перад ваеннаслужачымі-пагранічнікамі ў час праверкі боегатоўнасці, расказалі ў Савеце бяспекі 

17 лістапада, Гродзенскі раён . Якія задачы стаяць перад манеўранымі групамі тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы ў час раптоўнай праверкі Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі, а таксама якія вынікі паказваюць ваеннаслужачыя, расказаў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Эдуард Галаўко,

«Сёння праводзіцца чарговы этап праверкі тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Бранятэхніка, якая ўваходзіць у склад манеўраных груп, зрабіла марш на палігоны Міністэрства абароны. Выконваюцца агнявыя задачы з бранятанкавай тэхнікі штатным узбраеннем», — расказаў Эдуард Галаўко, дадаўшы, што асабоваму складу трэба будзе паразіць цэлі з буйнакалібернага кулямёта на аддаленні да 900 м і кулямёта на аддаленні да 500 м.
Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, тэхніка гатова, людзі таксама добра падрыхтаваны. «Практыкаванні будуць выконвацца асабовым складам як днём, так і ў цёмны час сутак. Акрамя таго, на іншых участках палігона ваеннаслужачыя будуць выконваць агнявыя задачы з ручнога процітанкавага гранатамёта і аўтаматычнага гранатамёта», — сказаў ён.

«Ацэньваюцца ў рабоце экіпажа фактычна ўсе элементы. Гэта і выхад тэхнікі на рубеж адкрыцця агню, загрузка боепрыпасаў, паражэнне цэлей. Усё гэта, зразумела, — ва ўстаноўлены час, які ні ў якім разе нельга перавысіць, інакш вынік будзе зніжаны», — адзначыў Эдуард Галаўко.
Паводле яго слоў, манеўраная група Лідскага пагранатрада ўчора паспяхова выканала ўсе задачы пры падняцці па трывозе, ва ўстаноўленыя тэрміны зрабіла марш у раёны па прызначэнні: «Усе задачы былі выкананы, прыбылі своечасова. Учора яны таксама выконвалі задачы і стралковага ўзбраення, атрымаўшы дастойны вынік».
Фота Леаніда Шчаглова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»