Прэзідэнт

Як утрымаць маладых спецыялістаў у рэгіёнах? Лукашэнка агучыў простую формулу

Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада, Смаргонь . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з калектывам прадпрыемства ТАА «Белагратэрмінал» у Смаргоні расказаў, як утрымаць у рэгіёнах маладых спецыялістаў,

Адзін з работнікаў прадпрыемства — бацька траіх дзяцей — пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы аб перспектывах развіцця рэгіёнаў. Гаворка ішла аб тым, што маладыя спецыялісты часам з’язджаюць у больш буйныя гарады з невялікіх населеных пунктаў. У сувязі з гэтым у Прэзідэнта спыталі, як утрымаць моладзь у рэгіёнах і зрабіць іх жыццё больш прывабным.
«Формула вельмі простая: галоўнае — гэта дзеці. Калі ў вас трое дзяцей, не думаю, што вы, кінуўшы якар тут, заўтра сарвяцеся і будзеце бегчы ў Гродна, Ліду ці Мінск. Дзеці чалавека стабілізуюць», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

«Другое — гэта, вядома, работа і ўмовы для жыцця. Калі ў Смаргоні ёсць дзіцячы сад, школа, нармальная работа… Вось такім чынам», — растлумачыў Прэзідэнт.
/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»