Лукашэнка: Беларусь чакае ад ЕЭК энергічнай работы з краінамі Азіі і Афрыкі
29 мая, Астана . Беларусь чакае ад Еўразійскай эканамічнай камісіі энергічнай работы з краінамі Азіі і Афрыкі Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане,
«У адрозненне ад Захаду, які вечна спрабуе каго-небудзь ізаляваць, плодзіць санкцыі і стварае раздзяляльныя лініі, мы разумеем, што вытворчы і рэсурсны патэнцыял саюза не можа быць рэалізаваны ў адрыве ад сусветнай эканомікі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Чакаем ад (Еўразійскай эканамічнай. — Заўвага ) камісіі энергічнай работы з краінамі Азіі і Афрыкі па заключэнні гандлёвых пагадненняў».
Кіраўнік дзяржавы ўказаў на неабходнасць падтрымліваць высокі тэмп перагавораў з Індыяй і без затрымак запусціць працэс з Тунісам. Ён таксама адзначыў, што рэалізацыя ўжо заключаных гандлёвых дагавораў патрабуе пастаяннага кантролю. «Усе ўзаемныя абавязацельствы павінны выконвацца ў поўнай меры, у тым ліку пагадненні з Манголіяй і ААЭ, якія ўступаюць у сілу ў гэтым годзе», — падкрэсліў Прэзідэнт.






