Гіравік Харанека на «Дажынках» у Дзяржынску ўстанавіў новы рэкорд
19 верасня, Дзяржынск . У Дзяржынску на фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі» вядомы беларускі гіравік Вячаслаў Харанека ўстанавіў новы рэкорд — у жыме лежачы падняў 90 разоў гіру вагой 32 кг,
Яркім момантам свята і фестывалю «Восеньскі асілак» стала выступленне 65-гадовага гіравіка Вячаслава Харанекі, які 90 разоў падняў гіру вагой 32 кг за 4 мінуты і 39 секунд.
«Дзякуй усім за падтрымку! Гэты рэкорд я прысвячаю нашаму святу і гораду Дзяржынску», — сказаў рэкардсмен.
Фота Яраслава Зарэцкага




