Прэзідэнт

Лукашэнка: узаемадзеянне Беларусі і Таджыкістана ў поўнай меры адпавядае інтарэсам дзвюх краін

Фота з архіва 9 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з 35-годдзем Дзяржаўнай незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Да знамянальнай даты таджыкскі народ падышоў з важкімі вынікамі: умацоўваюцца суверэнітэт і міжнародны аўтарытэт краіны, расце эканоміка, паляпшаюцца ўмовы жыцця і стваральнай працы насельніцтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Залогам дынамічнага развіцця дзяржавы сталі Вашы палітычная дальнабачнасць і беражлівыя адносіны да гістарычнай і культурнай спадчыны».

«Высока цаню нашу дружбу і давер, якія нязменна служаць апорай для комплекснага беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння, а таксама фундаментам трывалага стратэгічнага партнёрства, якое ў поўнай меры адпавядае інтарэсам Мінска і Душанбэ», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону здароўя і шчасця, а жыхарам Таджыкістана — міру і працвітання.-0

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»