«Гатовы адзець, накарміць, абагрэць і даць магчымасць людзям адчуць сябе ў бяспецы». Шпілеўская аб сустрэчы жыхароў Алешак у Гомелі
Навіны сюжэта «Алешкі. Гуманітарная місія» У Беларусь прыбыў самалёт з прадстаўнікамі Расіі і Украіны, якія ўдзельнічалі ў гуманітарнай аперацыі ў Алешках «Гатовы сваім цяплом укрыць кожнага, хто мае патрэбу ў падтрымцы». Шаўцоў аб місіі БЧК 31 кастрычніка, Гомель . У Беларусі, у прыватнасці ў Гомелі, усё гатова да сустрэчы людзей, эвакуіраваных у час гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку. Аб гэтым заявіла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Вольга Шпілеўская,
Як адзначыла Вольга Шпілеўская, Беларусь не першы раз становіцца ўдзельніцай важных гуманітарных акцый. «Гэта асаблівы знак даверу ўсіх дзяржаў менавіта нашай краіне. Беларусь заўсёды была той краінай, дзе няма чужых людзей, няма чужога болю. Калі людзям патрэбна дапамога, яна будзе аказана», — сказала старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын».
Яна звярнула ўвагу, што да сустрэчы ў Гомелі эвакуіраваных людзей у час гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку цяпер таксама ўсё гатова. «Мы гатовы і адзець, і накарміць, і абагрэць, і даць магчымасць людзям адчуць сябе ў бяспецы. Напэўна, гэта вельмі важна, што першы глыток мірнага паветра яны зробяць менавіта на нашай зямлі», — сказала Вольга Шпілеўская.
«Вядома, Беларускі саюз жанчын таксама тут, каб падтрымаць людзей маральна, каб яны адчулі нашу цеплыню — цеплыню беларусаў. Бо мы заўсёды пра мір. Кіраўнік нашай дзяржавы гаворыць: мы не ваякі. І мы сапраўды не ваякі — мы тыя людзі, якія стараюццца зрабіць усё магчымае, каб мір настаў на ўсёй зямлі, на ўсёй планеце. Мы сёння паўнапраўныя ўдзельнікі мірнага працэсу, мірнага ўрэгулявання. На нашай зямлі ўкраінцы і расіяне паціскаюць адзін аднаму рукі. І гэта таксама немалаважны знак», — падкрэсліла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын».
«Цяпер мы чакаем людзей, чакаем дзяцей. Упэўнена, што кожны тут атрымае і цяпло, і падтрымку і сапраўды адчуе, што такое мірнае неба над галавой», — сказала Вольга Шпілеўская.
Назва невялікага населенага пункта Алешкі стала вядома ва ўсім свеце. Горад на лініі фронту аказаўся ў стане гуманітарнай катастрофы: жыхары знаходзіліся пад пастаяннымі абстрэламі, якія да таго ж перашкаджалі падвозу прадуктаў і медыкаментаў. Для правядзення гуманітарнай аперацыі ў горадзе расійскі і ўкраінскі бакі пры пасрэдніцтве ЗША — і перш за ўсё жонкі амерыканскага лідара Меланіі Трамп — дасягнулі пагаднення аб спыненні агню. Першым зыходным пунктам вялікага міжнароднага працэсу стала Беларусь.
Фота Віталя Піваварчыка, Марыны Васільевай





