Экспарт прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі ва Узбекістан за апошнія гады вырас у дзесяць разоў
Фота з архвіа 8 ліпеня, Мінск . Экспарт прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі ва Узбекістан за апошнія некалькі гадоў вырас у дзесяць разоў. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Сяргей Касьянаў у час работы секцыі «Дрэваапрацоўка і вытворчасць мэблі» на палях ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
«Рост назіраецца і ў гэтым годзе. Мы нацэлены развіваць супрацоўніцтва», — адзначыў Сяргей Касьянаў.
У галіновай секцыі «Дрэваапрацоўка і вытворчасць мэблі» з узбекскага боку прымаюць удзел кіраўніцтва Асацыяцыі мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, супрацоўнікі дрэваапрацоўчых кампаній. З беларускага — прадстаўнікі канцэрна «Беллеспаперапрам», прадпрыемстваў галіны, Міністэрства лясной гаспадаркі, Беларускай універсальнай таварнай біржы, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Асноўная тэма секцыі — прэзентацыя магчымасцей і абмен меркаваннямі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння.






