Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі
Фота з архіва 4 мая, Мінск . Палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Голубеў назначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На падставе яшчэ аднаго ўказа генерал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў вызвалены ад адпаведнай пасады і звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.






