Два беларусы выйшлі ў фінал у байдарцы-адзіночцы на першым этапе Кубка свету
Уладзіслаў Кравец. Фота з архіва 8 мая, Мінск . Беларускія спартсмены выйшлі ў тры фіналы на старце першага этапу Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ 2026 года, які прымае венгерскі Сегед,
Фіналістамі этапу ў мужчынскай байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 1000 м сталі нашы Алег Юрэня і Уладзіслаў Кравец. На папярэдняй стадыі абодва беларусы трапілі ў топ-10 сярод 58 удзельнікаў, у сваім паўфінале Юрэня атрымаў перамогу, а Кравец паказаў другі вынік. Заезд за медалі ў гэтым відзе пройдзе днём 9 мая. Таксама заўтра ў «фінале В» за 10-е месца ў жаночай каноэ-адзіночцы выступяць нашы Марыя Попічыч і Ангеліна Барданоўская.
У ранішняй сесіі суботы адбудуцца два фіналы з беларускім удзелам. Маргарыта Ткачова, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер паспрачаюцца за прызы на дыстанцыі 500 м у жаночай байдарцы-чацвёрцы, а канаіст Станіслаў Савельеў будзе прадстаўлены ў галоўным заездзе на 200-метроўцы. Таксама 9 мая ў Сегедзе стартуюць спаборніцтвы ў шасці відах праграмы, этап Кубка свету завершыцца ў нядзелю.






