Дажджліва і з навальніцамі. Што падрыхтавала надвор’е на 3 ліпеня
3 ліпеня, Мінск . У Беларусі 3 ліпеня на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пры навальніцах у асобных раёнах па паўднёвым усходзе чакаюцца моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі па паўднёвым усходзе шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра складзе ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па поўдні.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






