Лукашэнка: мы ні з кім не збіраемся ваяваць — толькі дружба
5 чэрвеня, Гродна . Беларусы ні з кім не збіраюцца ваяваць — толькі дружба. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне,
«Галоўнае, што я хачу вам сказаць: калі вам нехта навязвае ідэю, што мы ваякі, не мірныя людзі, — не верце. Мы ні з кім не збіраемся ваяваць — толькі дружба, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Мы не ставім сваёй мэтай ваяваць — мы хочам быць мірнымі людзьмі, мы хочам мірна жыць, Я хачу, каб на захадзе Беларусі, у Гродне, гэта цвёрда засвоілі: мы хочам міру, мы нясём народам мір. Ніякія мы не агрэсары і не суагрэсары».
Кіраўнік беларускай дзяржавы запэўніў, што ў Беларусі будуць рабіць усё для міру, і назваў вайну катастрофай. «Вайна ніколі не дасць нам магчымасць сабрацца так, як сёння. Нам не патрэбна вайна. Перамагчы (а мы абавязкова пераможам) мы можам толькі ў міры, у мірнай працы», — падкрэсліў Прэзідэнт.






