Прэзідэнт

«Будзем з хлебам — будзем жыць». Лукашэнка пра ўборачную кампанію і харчбяспеку

Фота з архіва 21 ліпеня, Мінск . Уборачная гарачая пара не толькі пэўны экзамен для аграрыяў, але і гарантыя харчовай бяспекі краіны і адна з асноў экспартнай валютнай выручкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі 2026 года,

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустрэча ў фармаце шырокай селектарнай нарады мае традыцыйны характар, таму што ўборка ўраджаю — адна з самых важных тэм у краіне ў гэты час.

«Калі гаварыць пра менталітэт беларусаў, то ў нас трывала закладзена, што нават калі свет узрушваюць войны і канфлікты, а мяжа  паміж разважлівасцю і вар’яцтвам асобных у тым ліку палітыкаў адсутнічае, нам трэба араць, сеяць і ўбіраць хлеб. Таму што і ў войны, і ў мірны час людзям хочацца есці, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Уборачная гарачая пара — гэта ж не толькі пэўны экзамен, не толькі вынік усяго гадавога цыкла працы сялян, але і цвёрдая гарантыя нашай харчовай бяспекі і адна з асноў экспартнай валютнай выручкі. Гэта клопат усёй дзяржавы, а не толькі сялян. Будзем з хлебам — будзем жыць».

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»