Эканоміка

Больш за 10,5 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

Фота з архіва 26 кастрычніка, Мінск . У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках Беларусі намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы больш за 10,5 млн т. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У Мінскай вобласці сабралі 2 млн 838 тыс. т збожжа, Гродзенскай — 2 млн 96 тыс. т, Брэсцкай — 1 млн 956 тыс. т, Магілёўскай — 1 млн 321 тыс. т, Гомельскай — 1 млн 246 тыс. т, Віцебскай — 1 млн 88 тыс. т.

Нарыхтавана сена 631 тыс. т (88% ад плана), сенажу — звыш 13 млн т (91% ад плана), сіласу — 18 млн 264 тыс. т (89% ад плана), травяных кармоў — 8 млн 952 тыс. т кармавых адзінак (88% ад плана). Кукуруза на сілас убрана з 93% плошчаў, што складае 912 тыс. га.

Цукровыя буракі сабраны з плошчы 81 тыс. га — 74% ад плана. Накапана 3 млн 967 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 491 ц/га. У Мінскай вобласці атрымана 1 млн 475 тыс. т, Гродзенскай — 1 млн 341 тыс. т, Брэсцкай — 705 тыс. т, Магілёўскай — 386 тыс. т, Гомельскай — 36 тыс. т, Віцебскай — 24 тыс. т.

Бульбы накапана 715 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 333 ц/га, што на 22 ц/га вышэй за мінулагоднюю. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 208 тыс. т, Магілёўскай — 161 тыс. т, Брэсцкай — 137 тыс. т, Гродзенскай — 81 тыс. т, Гомельскай — 76 тыс. т, Віцебскай — 52 тыс. т.

Агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 138 тыс. т ураджайнасцю 323 ц/га, што на 17 ц/га вышэй за мінулагодні. Убрана 78% плошчаў.

Паднята зябліва на плошчы 413 тыс. га, што складае 29% ад плана. Назапашана мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад зяблевую апрацоўку і яравую сяўбу 147 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 69% да плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»