Грамадства

ДПК: каля 1,4 тыс. легкавых і грузавых аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз

Фота з архіва 21 ліпеня, Мінск . Каля 1,4 тыс. легкавых і грузавых аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Па стане на 10.00 перад усімі польскімі пунктамі пропуску фіксуецца 715 легкавушак і 29 аўтобусаў. Супрацоўнікі сумежных пагранпераходаў за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю 29 працэнтаў транспарту ад нормы.

Уезду ў Літву перад пагранпунктамі «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») чакаюць 90 легкавых аўто. Літоўскія кантралюючыя службы аформілі 63 працэнты аўто.

Найбольшая чарга грузавога транспарту фіксуецца перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») — 405 адзінак. За суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 27 працэнтаў фур ад нормы. Праз «Баброўнікі» (сумежны «Бераставіца») у Еўрасаюз праехала ўсяго 15 працэнтаў велікагрузаў.

Літоўскія кантралюючыя службы пунктаў пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») прапусцілі на сваю тэрыторыю 17 працэнтаў грузавікоў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»