Культура

Беларускія традыцыі прадстаўлены на Міжнародным фестывалі нацыянальных культур у Азербайджане

Фота пасольства Беларусі ў Азербайджане 8 чэрвеня, Мінск . Асаблівасці беларускай культуры і традыцый прадстаўлены на 14-м Міжнародным фестывалі нацыянальных культур у Азербайджанскай дыпламатычнай акадэміі. Аб гэтым са спасылкай на пасольства Беларусі ў Баку.

«Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы арганізавана прэзентацыя нацыянальнага турыстычнага прадукту, асаблівасцей нацыянальнай культуры і традыцый, пераваг айчыннай сістэмы адукацыі ў рамках 14-га Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур у Азербайджанскай дыпламатычнай акадэміі», — адзначылі ў беларускай загранустанове.

Мерапрыемства традыцыйна сабрала на адной пляцоўцы пад адкрытым небам удзельнікаў з 42 дзяржаў з ліку прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ. Сумесна з Цэнтрам беларускай мовы і культуры пры Азербайджанскім універсітэце моў аўдыторыі была прадстаўлена музычная кампазіцыя «Гэта Беларусь мая» ў выкананні азербайджанскіх актывістаў цэнтра на беларускай мове. Выступленне было вельмі цёпла сустрэта публікай.

Як падкрэслілі ў пасольстве, правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае папулярызацыі беларускіх традыцый і культуры і далейшаму развіццю беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння па розных напрамках.

Фота пасольства Беларусі ў Азербайджане

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»