Спорт

Беларускі сталі другімі ў II дывізіёне першынства Еўропы-U16 па хакеі на траве 5х5

Фота з архіва 4 ліпеня, Мінск . Жаночая юнацкая зборная Беларусі па хакеі на траве стала сярэбраным прызёрам першынства Еўропы — U16 у фармаце «5 на 5»,

Удзел у турніры дзяўчат у грузінскім Кутаісі прынялі юнацкія зборныя з пяці краін. На асноўным этапе нашы хакеісткі ўступілі расіянкам (1:4), а таксама разграмілі равесніц са Славакіі (9:0), Арменіі (27:0) і Балгарыі (8:0). У фінальным матчы беларускі сустрэліся з камандай Расіі-U16 і зноў прайгралі (3:6). У гульні за нашу каманду вызначыліся Мілана Батура, Вікторыя Собаль і Настасся Сергіенка.

Такім чынам, расійскія спартсменкі выйшлі ў эліту юнацкага чэмпіянату Еўропы па хакеі на траве 5х5 2028 года, беларускі заваявалі серабро II дывізіёна. На першынстве кантынента ў Грузіі за нашу зборную выступалі выхаванкі школ ХК «Мінск», ХК «Вікторыя» (Смалявічы) і ХК «Тэкстыльшчык» (Баранавічы), а таксама хакеісткі СДЮШАР «Замасточча» (Мінскі раён) і «Тэмп» (Орша).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»