Беларускі Федаровіч і Квашнеўская сталі чэмпіёнкамі свету-U15 па пяцібор’і ў эстафеце
Фота Мінспорту 22 жніўня, Мінск . Беларускі заваявалі золата ў першы дзень першынства свету па сучасным пяцібор’і сярод спартсменаў да 15 гадоў у Мадрыдзе,
У стартавы дзень турніру ў сталіцы Іспаніі адбылася эстафета сярод дзяўчат да 15 гадоў, удзел у якой прынялі дуэты з 11 краін, у тым ліку нашы Дар’я Федаровіч і Аліса Квашнеўская. Юныя спартсменкі спаборнічалі ў фармаце тэтратлона (без фехтавання). У суме за ўсе віды праграмы (плаванне, паласа перашкод, лазер-ран) беларускі набралі 1002 ачкі і атрымалі перамогу. Другое і трэцяе месцы занялі пары з Егіпта і Венгрыі.
Усяго нашу краіну на юнацкім (U15) першынстве свету прадстаўляюць 12 спартсменаў — па шэсць хлопцаў і дзяўчат. Паралельна Мадрыд прымае планетарны форум сярод юніёраў і юніёрак да 19 гадоў, якія будуць выступаць у класічным фармаце пяцібор’я. Спаборніцтвы прадоўжацца па 28 жніўня.






