Эканоміка

Беларускі бок на ПМЭФ прапанаваў стварыць навукаметрычную базу даных краін БРІКС

Фота forum-spb.ru 3 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар . Беларускі бок прапанаваў стварыць навукаметрычную базу даных краін БРІКС. Гэту ініцыятыву агучыла на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме старшыня рэгіянальнага офіса Жаночага дзелавога альянсу БРІКС у Беларусі, генеральны дырэктар ААТ «Камволь» Таццяна Лугіна,

«Бібліяграфічныя рэфератыўныя базы даных — гэта інструменты для сачэння за цытуемасцю навуковых публікацый. Фактычна гэта сістэма сачэння і выяўлення найбольш актуальных тэм у розных галінах навукі, — растлумачыла Таццяна Лугіна. — Гэтыя базы з’яўляюцца своеасаблівымі агрэгатарамі, накапляльнікамі вялізнага масіву інфармацыі, які няспынна папаўняецца новымі публікацыямі».

Паводле яе слоў, актуальнасць такой ініцыятывы абумоўлена тым, што цяпер правілы гульні ў свеце навукі дыктуюць заходнія структуры. «Цяпер ні адна з платформ рэйтынгавых баз даных не размешчана на тэрыторыі краін БРІКС і не належыць ім. Гэта азначае, што мы па-ранейшаму аддаём бясплатна нашы напрацоўкі, веды, вопыт у чужыя рукі. Таму сёння, як ніколі раней, правамерным з’яўляецца пытанне стварэння сваёй агульнай адзінай навукаметрычнай базы даных, арыентаванай на навуковыя супольнасці краін БРІКС», — канстатавала Таццяна Лугіна.

Яна адзначыла, што стварэнне адзінай навукаметрычнай базы даных БРІКС будзе садзейнічаць навуковай і інфармацыйнай бяспецы, кансалідацыі навукі ў краінах БРІКС, дасць магчымасць сканцэнтраваць навуковыя публікацыі на даступным і падкантрольным рэсурсе.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»