Беларуская більярдыстка Перапячаева-Чарнуха стала чэмпіёнкай свету ў дынамічнай пірамідзе
Кацярына Перапячаева-Чарнуха. Фота Міністэрства спорту 26 красавіка, Мінск . Беларуская спартсменка Кацярына Перапячаева-Чарнуха заваявала залаты медаль чэмпіянату свету па більярдзе ў дысцыпліне «дынамічная піраміда». Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
На старце плэй-оф беларуска прайшла расіянку Эліну Нагулу (5:1), у паўфінале перамагла яе суайчынніцу Хрысціну Салтоўскую (5:2), а ў фінале нанесла паражэнне яшчэ адной прадстаўніцы Расіі Кацярыне Брытчэнка (5:2).
Спаборніцтвы праходзяць у Самаркандзе. Турнір ва Узбекістане сабраў больш за 150 ігракоў у більярд з розных краін СНД.






