Беларусь нарасціла экспарт прадуктаў харчавання ў Яўрэйскую аўтаномную вобласць Расіі
Фота з архіва 18 лістапада, Мінск . Тавараабарот Беларусі і Яўрэйскай аўтаномнай вобласці (ЯАВ) Расіі ў сферы АПК за дзевяць месяцаў 2026 года вырас у 6,1 раза, экспарт беларускай прадукцыі таксама павялічыўся ў 6,1 раза. Аб гэтым ішла размова ў час перагавораў намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Івана Смільгіня з урадавай і бізнес-дэлегацыяй ЯАВ, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Пастаўкі мясной і каўбаснай прадукцыі дэманструюць рэкордны рост у 11 разоў. У справаздачны перыяд таксама пастаўляліся мучныя кандытарскія вырабы.
Бакі адзначылі адсутнасць бар’ераў і праблемных пытанняў у гандлі, а таксама вызначылі новыя перспектыўныя праекты вытворчай кааперацыі — развіццё птушкагадоўлі і пастаўкі амінакіслот ад ЗАТ «БНБК». Абмеркавалі пытанні меліярацыі зямель у ЯАВ з прыцягненнем беларускіх тэхналогій і кампетэнцый. У бліжэйшы час беларускія спецыялісты выедуць на месца, каб ацаніць фронт работ і прапанаваць аптымальныя інжынерныя рашэнні.
Госці з рэгіёна Расіі сталі ўдзельнікамі міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі-кірмашу PRODEXPO-2026 і прадаўжаюць вывучаць інавацыйны патэнцыял айчыннага аграпрамысловага комплексу на базе шэрага профільных арганізацый. Дзелавая праграма візіту ўключае азнаямленне з матэрыяльна-тэхнічнай базай беларускіх прадпрыемстваў поўнага цыкла — ад апрацоўкі палёў да выпуску гатовай прадукцыі на прылавак. Па выніках візіту бакі вызначаць нішы для сумеснай работы і маштабавання ўзаемадзеяння.





