Беларус Клім Гнедчык стаў сярэбраным прызёрам першынства Еўропы-U15 па пяцібор’і
Фота Мінспорту 27 жніўня, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў першынства Еўропы па сучасным пяцібор’і сярод юнакоў і дзяўчат не старэйшых за 15 гадоў у Мадрыдзе,
Апошнім відам праграмы стаў фінал у асабістым першынстве ў юнакоў. Другі рэзультат сярод 36 спартсменаў паказаў Клім Гнедчык, на шэсць секунд хутчэй справіўся паляк Караль Прэдкі. Месцы з трэцяга па шостае занялі юнакі з Егіпта, таксама ў топ-10 трапілі нашы Аляксей Каржавін (8-ы) і Дзяніс Жыгалаў (10-ы). У камандным заліку беларускае трыа з рэзультатам 3688 ачкоў заваявала серабро, на 33 балы больш набралі егіпцяне.
Такім чынам, на юнацкім кантынентальным форуме нашы спартсмены выйгралі медалі ва ўсіх відах праграмы. На рахунку беларусаў тры залатыя ўзнагароды, дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя. Па чатыры медалі (з улікам эстафетных) з Мадрыда павязуць Клім Гнедчык (2-2-0) і Аліса Квашнеўская (22). Пяціборцы ва ўзросце да 15 гадоў спаборнічалі ў фармаце тэтратлона (без фехтавання).






