Бангладэш змагаецца з буйнейшай у свеце ўспышкай адру
Фота з архіва 9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бангладэш з сакавіка зарэгістравалі 999 мяркуемых і пацверджаных смяротных зыходаў ад адру. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters.
Лабараторна пацверджаны амаль 20 тыс. выпадкаў захворвання, больш як 146 тыс. пацыентаў з падазрэннем на адзёр былі шпіталізаваны. Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША называюць тое, што адбываецца, буйнейшай у свеце ўзпышкай адру. Эксперты звязваюць распаўсюджванне інфекцыі з прабеламі ў вакцынацыі ў 2024 і 2025 гадах.
Бальніцы Бангладэш адначасова адчуваюць сур’ёзную нагрузку з-за ўспышкі адру і росту захваральнасці на дэнге. У гэтым годзе з дэнге шпіталізавалі больш за 45 тыс. чалавек.
Адзёр — адно з самых заразных вірусных захворванняў, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам і суправаджаецца высокай тэмпературай, высыпаннем і запаленнем слізістых абалонак. Захворванне можна прадухіліць з дапамогай вакцынацыі.-0-






