Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў запускае рабатызаваную вытворчасць колавых дыскаў
Фота МТЗ 26 лістапада, Мінск . На Бабруйскім заводзе трактарных дэталей і агрэгатаў рыхтуюць да запуску рабатызаваны ўчастак зваркі колавых дыскаў. Адначасова вядзецца пусканаладка аўтаматызаванай лініі па вытворчасці гэтай прадукцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.
Новы вытворчы комплекс дасць магчымасць аб’яднаць усе асноўныя этапы вырабу дыскаў у адзіны тэхналагічны працэс. Калі раней частку ўнутраных дыскаў выраблялі ўручную, а асобныя тыпаразмеры даводзілася закупляць у іншых вытворцаў, то цяпер прадпрыемства зможа забяспечыць поўны цыкл — ад апрацоўкі нарыхтоўкі да выпуску гатовага вырабу.
Мадэрнізацыя вытворчасці — гэта не проста ўкараненне сучасных тэхналогій, а важны крок да павышэння прамысловай самастойнасці і канкурэнтаздольнасці прадпрыемства. Рабатызацыя дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы, забяспечыць стабільную якасць прадукцыі і дакладнасць тэхналагічных аперацый.






