Бабіна лета прайшло, але цяпло не здаецца. Чым здзівіць надвор’е на наступным тыдні, расказаў сіноптык
18 кастрычніка, Мінск . Якое надвор’е чакаецца на наступным тыдні, расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў у праграме «Метэагід» на тэлеканале АНТ, .
Сіноптык адзначыў, што бабіна лета ў Беларусі прайшло, аднак да наступных выхадных чакаецца ўмерана цёплае надвор’е. «Тэмпература пры гэтым будзе крыху вышэйшай за звычайную для гэтага часу. Ночы, праўда, стануць яшчэ халаднейшымі, а ў выхадныя надвор’е пачне пагаршацца», — дадаў Дзмітрый Рабаў.
Паводле яго слоў, у панядзелак Беларусь будзе пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску, якая засцеражэ краіну ад дажджоў. «Невялікія дажджы пройдуць толькі на паўднёвым усходзе. Пад раніцу месцамі магчымы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, умераны. Ноччу — ад плюс 2 градусаў на поўначы да плюс 10 на поўдні. У сярэдзіне дня — ад плюс дзевяці градусаў у Віцебскай вобласці да плюс 14 на поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей», — расказаў сіноптык.
У аўторак будзе адчувацца ўплыў халаднаватага антыцыклону з цэнтрам над краiнамi Балтыi. «Будзе пераважаць пераменная воблачнасць. Дажджы малаверагодныя. Вецер паўночна-ўсходні, слабы. Вільготнасць паветра — да 70%. Раніцай месцамі туман. Ноччу — ад мінус 1 градуса ў паўночных раёнах да плюс 7 у паўднёвых. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 9 градусаў у Віцебскай вобласці і да плюс 12-14 градусаў у Брэсцкай і Гомельскай абласцях», — паведаміў Дзмітрый Рабаў.
У сераду на надвор’е паўплывае перыферыя антыцыклону з цэнтрам на паўночным захадзе Расіі. «Чакаецца пераменная воблачнасць, істотных ападкаў не будзе. Ноччу і раніцай месцамі туман, вільготнасць паветра — да 90%. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны. Ноччу тэмпература складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Днём — ад плюс 9 на паўночным захадзе краіны да плюс 14 на поўдні Гомельскай вобласці», — расказаў ён.
Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыка, у пачатку другой палавіны тыдня надвор’е прадоўжыць вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску.
У чацвер будзе воблачна. «У большасці раёнаў дажджы малаверагодныя. Вецер зменіць напрамак з паўночна-ўсходняга на паўднёва-ўсходні, будзе ўмераным. Ноччу і раніцай магчымы туманы. Вільготнасць паветра высокая. Ноччу — ад плюс 2 да плюс 8 градусаў. У сярэдзіне дня — ад плюс 11 градусаў на паўночным усходзе краіны да плюс 15-17 градусаў у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.
У пятніцу надвор’е прадоўжыць фарміраваць вобласць высокага атмасфернага ціску. «Істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць — да паўкіламетра. Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе ад плюс 3 да плюс 8 градусаў. У сярэдзіне дня пацяплее да плюс 11 градусаў на поўначы краіны і да плюс 16 на паўднёвым захадзе», — паведаміў сіноптык.
У выходныя надвор’е пачне пагаршацца. «Чакаецца ўплыў непагодлівага атмасфернага фронту. Павольна рухаючыся з захаду на ўсход праз Беларусь, ён прынясе пагаршэнне надвор’я», — растлумачыў Дзмітрый Рабаў.
У суботу чакаюцца пераменная воблачнасць, на захадзе — дажджы. «На астатняй тэрыторыі істотных ападкаў не будзе. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвых напрамкаў, умераны. Вільготнасць паветра — да 80%. Тэмпература ноччу складзе ад плюс 3 да плюс 7 градусаў, днём — ад плюс 11 градусаў на поўначы Беларусі да плюс 16 градусаў на поўдні», — адзначыў ён.
У нядзелю захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. «Будзе воблачна. У большасці раёнаў пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман, бачнасць — да паўкіламетра. Вецер зменіцца з паўднёвага на заходні і паўночна-заходні, умераны. Ноччу — ад плюс 4 да плюс 9 градусаў. У сярэдзіне дня — ад плюс 10 градусаў у Гродзенскай вобласці да плюс 17 градусаў у Гомельскай», — расказаў сіноптык.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






