У свеце

Азербайджан разглядае магчымасць поўнага выхаду з Савета Еўропы

Фота azertag.az 13 ліпеня, Баку /БЕЛТА — АЗЕРТАДЖ/. Азербайджан сур’ёзна разглядае магчымасць поўнага выхаду з Савета Еўропы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт рэспублікі Ільхам Аліеў на цырымоніі адкрыцця IV Шушынскага глабальнага медыяфоруму.

«Азербайджан сур’ёзна разглядае пытанне аб поўным выхадзе з гэтай арганізацыі. Размова ідзе не аб прыпыненні або замарожванні членства — мы разглядаем магчымасць канчатковага выхаду. Калі Азербайджан поўнасцю выйдзе з Савета Еўропы, у нас у краіне гэтага ніхто і не заўважыць. Інакш кажучы, нічога асабліва не зменіцца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы не хочам уступаць у канфрантацыю, асабліва калі размова ідзе аб рэгулярных нападках Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і Еўрапейскага парламента на Азербайджан. Паўтараю: яны робяць супраць нас неабгрунтаваныя захады. Можна сказаць, гэта нейкая апантанасць з іх боку», — падкрэсліў Аліеў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»