Грамадства

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб’яўлены 20 ліпеня

19 ліпеня, Мінск . У Беларусі раніцай і днём 20 ліпеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы,1 у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі пры навальніцах моцныя ліўні. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.
Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 12-18 градусаў цяпла, максімальная днём ад плюс 20 да плюс 26 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 28 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»