Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на 15 ліпеня з-за гарачыні
14 ліпеня, Мінск . Днём 15 ліпеня па поўдні Беларусі тэмпература паветра дасягне плюс 30-31 градус, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць, у асноўным без ападкаў. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, ноччу слабы, днём 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 13-19 градусаў цяпла. Днём будзе ад плюс 24 па паўночным усходзе да плюс 31 градуса па паўднёвым захадзе.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






